Андрэй Вашкевіч прыме ўдзел у сходзе суполкі "Мова Нанова" ў Барысаве

20 марта 2018 15:00

Андрэй Вашкевіч прыме ўдзел у сходзе суполкі

Генеральны сакратар нашага клуба Андрэй Вашкевіч прыме ўдзел у чарговым сходзе суполкі "Мова Нанова" ў Барысаве. Пасяджэнне пачнецца ў сераду, 21 сакавіка, а 19-й гадзіне ў "Ірландскім пабе" (вул. Ватуціна, 32А, за гарадскім стадыёнам). Спадар Вашкевіч, які з'яўляецца таксама вядомым футбольным вандроўнікам і вядзе беларускамоўную калонку "БелВашкевіч" на сайце pressball.by, выступіць на тэму "ФК БАТЭ на выправе". І распавядзе аб падарожжах нашага клуба па арэнах Еўропы, а таксама адкажа на пытанні.

Запрашаем усіх заўзятараў "жоўта-сініх" і проста футбола! Уваход вольны.