Пресса

23 января 2016 10:00

"Стаць тым, кім стаў, дапамагло вялікае жаданне спраўдзіць дзіцячыя мары"

Чэрвеньшчына славіцца знакамітымі людзьмі. Яе ўраджэнцы стварылі шэдэўры музычнага і выяўленчага мастацтва, пакарылі космас. Нямала сярод нашых землякоў і выбітных спартсменаў. Сярод іх - футбаліст Яўген ЯБЛОНСКІ. У свае дваццаць паўабаронца барысаўскага БАТЭ паспеў стаць майстрам спорту міжнароднага класу, двухразовым чэмпіёнам Беларусі, уладальнікам Кубка і Суперкубка Беларусі, капітанам маладзёжнай зборнай краіны, пагуляць у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў УЕФА. Сёння ён - госць "Раённага весніка".

- Жэня, ведаю, што табе апошнім часам рэдка выпадае наведвацца на радзіму. Што адчуваеш, калі прыязджаеш у Чэрвень?
- Так, шчыльны графік гульняў, трэніровак, збораў не дазваляе часта бываць дома. Таму кожны прыезд у Чэрвень для мяне - падзея. Вельмі радасная і прыемная. Тут жывуць родныя, сябры. Адсюль я выправіўся ў самастойнае жыццё і вялікі футбол. Тут я заўсёды адчуваю душэўны спакой і атрымліваю ад гэтага задавальненне.

- "Раённы веснік" уважліва сочыць за тваімі поспехамі, піша пра іх. Ці ўдаецца чытаць гэтыя публікацыі?
- Рэдка, але пра гэта мне заўсёды з радасцю і гонарам распавядае па тэлефоне мама. Дзякуй "раёнцы" за ўвагу!

- Дарэчы, пра чэрвеньскі перыяд твайго жыцця вядома менш, чым пра цяперашні... Хто твае бацькі? У якой школе ты вучыўся?
- Мама працяглы час працуе ўрачом у дарослым доме-інтэрнаце, тата - вадзіцель філіяла "Мінскагратранс".
Вучыўся я ў 3-й школе. Займаўся футболам у нашай ДЮСШ. Дзякуючы майму першаму трэнеру Аляксандру Іванавічу Балоціну таксама ездзіў у сталічную школу "Змена", дзе чатыры гады трэніраваўся і гуляў за каманду "Мінск"...

- ...А далей - вучылішча алімпійскага рэзерву ў Барысаве і пачатак твайго імклівага росту як футбаліста. У 2012 годзе - дэбют за дубліруючы састаў БАТЭ. Праз год ты ўжо адзін з лідараў "дубля", забіў 7 мячоў, з іх пяць - з пенальці. У 2014-м - дэбют у асноўным саставе каманды, летась - трывалае замацаванне ў ім. Плюс выступленне ў маладзёжнай зборнай Беларусі. Плюс удзел у Лізе чэмпіёнаў УЕФА, гульня супраць сусветных зорак футбола, у тым ліку на знакамітым стадыёне "Камп Ноу"... І пры гэтым ты застаешся простым у стасунках: нават намёку няма на "зорную хваробу"...
- ...Спадзяюся, і не будзе. Мабыць, так выхаваны з дзяцінства бацькамі. Таксама вялікі ўплыў на мой характар зрабіла сястра. Ды і сам заўсёды трымаю ў думках, што ні пры якіх абставінах нельга ставіць сябе вышэй за іншых. Інакш згубіш сяброў, добрых знаёмых, тых, хто верыў у цябе, падтрымліваў.

- А ўсё ж такі, як просты хлопец з Чэрвеня стаў адным з вядучых ігракоў мацнейшай каманды Беларусі?
- Гэта, мабыць, занадта гучна - наконт аднаго з вядучых... Калі часам чую такую ацэнку, то лічу гэта авансам на будучыню, які яшчэ трэба адпрацоўваць.
Увогуле ж, мяркую, што стаць тым, кім стаў, дапамагло вялікае жаданне спраўдзіць дзіцячыя мары, якія заўсёды былі толькі пра футбол. Ну і, канешне ж, плённая, штодзённая карпатлівая праца...

- Памятаецца, калі цябе прадстаўлялі журналістам як іграка асноўнага саставу БАТЭ, кіраўнік клуба Анатоль Капскі, які родам з Чэрвеньшчыны, пажартаваў, што, маўляў, Яблонскага ў каманду па блату ўзялі. Жарт-жартам, але, магчыма, ёсць з яго боку нейкія асаблівыя адносіны да цябе?
- Сапраўды, я адчуваю, што мы землякі. Анатоль Анатольевіч заўсёды падтрымлівае добрай парадай і ў жыцці, і ў футболе. Але тут усё аб'ектыўна: можа пахваліць, можа і насварыцца, калі таго заслугоўваю.

- Вернемся непасрэдна да футбола. Што адчуваў, калі выходзіў на газон "Камп Ноу" ў матчы супраць "Барселоны"?
- Тыя пачуцці цяжка перадаць словамі. Столькі балельшчыкаў, што адчуваеш сябе, як на тэатральнай сцэне. Плюс усведамленне таго, што сапернік - лепшая каманда свету... Словам, эмоцыі былі неверагодныя. Але пастараўся хутка з імі справіцца і цалкам засяродзіцца на гульні.

- Дарэчы, а што за гісторыя з хлопчыкам Глебам, якому ты прывёз з Барселоны майку Нэймара?
- Глеб - сын трэнера дубліруючага саставу БАТЭ Ігара Гаўрылавіча Чумачэнкі. Я ведаў, што бразільскі нападаючы - яго кумір, i паабяцаў пры магчымасцi абмяняцца з Неймарам майкамі. Так сталася, што гэта ўдалося. Потым здабыты "трафей" і падараваў хлопчыку. Глеб быў вельмі шчаслівы, а я - задаволены тым, што стрымаў слова.

- Жэня, заўважыў, што ты часта гаворыш пра Бога. Ты веруючы?
- Так. Вера дапамагае і ў спорце, і ў жыцці. За ўсе поспехі, камандныя і асабістыя, я дзякую Богу.

- Шмат хто хацеў бы ўбачыць цябе на полі ў майцы чэрвеньскага "Коласа". Ведаю, што кантракт з БАТЭ не прадугледжвае магчымасці гуляць нават за каманды абласнога ўзроўню. Але за выступленнем "Коласа", мабыць, сочыш?
- Абавязкова. Гэта ж і мая родная каманда, за якую некалі даводзілася гуляць. Вельмі рады, што "Колас" выйграў чэмпіянат Мінскай вобласці і шчыра віншую землякоў з гэтым адметным дасягненнем!

- Зараз у групе "Чэрвенскі футбол" "ВКонтакте" праводзіцца апытанне яе ўдзельнікаў (а гэта і футбалісты, і балельшчыкі) наконт таго, дзе павінен гуляць "Колас" у гэтым сезоне: зноў у чэмпіянаце вобласці, ці ў другой лізе чэмпіянату Беларусі. Якое тваё меркаванне на гэты конт?
- Я таксама паўдзельнічаў у апытанні. Прагаласаваў за другую лігу. Лічу, што сённяшні састаў "Коласа" здольны на роўных з іншымі выступаць там. Зразумела, для гэтага спатрэбяцца дадатковыя матэрыяльныя выдаткі. І вельмі хочацца, каб гэтая праблема не стала для каманды перашкодай на шляху да выхаду на больш высокі ўзровень спаборніцтваў.

- Вельмі здзівіўся, калі не ўбачыў цябе ў спісе ігракоў маладзёжнай зборнай Беларусі, якіх выклікалі на "Кубак Садружнасці-2016"...
- Нічога не здарылася. Проста трэнерскія штабы БАТЭ і маладзёжнай зборнай сумесна вырашылі даць мне адпачыць, паколькі сезон быў вельмі напружаным.

- Не сакрэт, што ўзровень беларускага футбольнага чэмпіянату, на жаль, ніжэйшы за іншыя еўрапейскія. І таму, мабыць, кожны наш футбаліст імкнецца "засвяціцца" перад замежнымі селекцыянерамі, каб з цягам часу трапіць у каманду топ-узроўню. Уяві, што ты атрымаў некалькі прапаноў з-за мяжы. Якую краіну выбраў бы?
- Я не лічу, што наш чэмпіянат такі ўжо слабы. Хаця, канешне, мы прайграем той жа Заходняй Еўропе па некаторых пазіцыях. Напрыклад, па колькасці балельшчыкаў, якія наведваюць матчы. Асабіста мне падабаюцца чэмпіянаты Англіі, Германіі. Аднак думаць пра нейкі выбар пакуль рана. Такое права яшчэ трэба заслужыць.

- Але ж прыемна было, калі напярэдадні матча Лігі чэмпіёнаў на выездзе з "Ромай" сайт італьянскага клуба назваў цябе самым карысным іграком БАТЭ?
- Так, прыемна. Тым больш што лічбавыя паказчыкі маёй карыснасці, якія італьянцы прыводзілі, адпавядаюць тым, што кожнаму з нас даюць у выглядзе раздрукоўкі пасля гульняў. Але я паставіўся да гэтага спакойна. Прачытаў інфармацыю да матча і хуценька выкінуў яе з галавы, каб сканцэнтравацца на самой гульні і пацвердзіць дадзеную мне ацэнку.

- Жэня, у Беларусі ты ўжо, мабыць, дасягнуў усяго, акрамя аднаго. Здагадваешся, пра што гаворка?
- Пра нацыянальную зборную?

- Так. Разлічваеш на тое, што праз год-другі туды запросяць?
- Думаю, што кожны футбаліст марыць выступаць за галоўную каманду краіны. Калі заслужу такі гонар, то пастараюся годна прадставіць свой клуб у нацыянальнай зборнай Беларусі.

- Пачаўся новы год. Што пажадаеш блізкім табе людзям, балельшчыкам, чытачам "Раённага весніка"?
- Найперш - моцнага здароўя. А яшчэ поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, дабрабыту.

- Дзякуй, Жэня! Няхай і табе новы год прынясе новыя набыткі. Будзем за цябе заўзець!
- Дзякуй вялікі!

Ігар АДАМОВІЧ

Вернуться к списку
  • Прошедший матч

    Чемпионат Беларуси
    Тур 21

    14 сентября 2019, 20:45
    "Борисов-Арена"

    Рефери: Щербаков Д.

    БАТЭ
    БАТЭ
    (Борисов)
    2:1 Городея
    Городея
    (Городея)
     

    Дублеры

    БАТЭ — Городея

    4 : 0

  • Следующий матч

    Чемпионат Беларуси
    Тур 18

    25 сентября 2019, 20:45
    Брест. ОСК "Брестский"

    Динамо Бр
    Динамо Бр
    (Брест)
    VS БАТЭ
    БАТЭ
    (Борисов)
  • Ближайшие матчи

    Чемпионат Беларуси
    Тур 23

    28 сентября 2019, 20:45
    "Борисов-Арена"

    БАТЭ
    БАТЭ
    (Борисов)
    VS Неман
    Неман
    (Гродно)

    Чемпионат Беларуси
    Тур 24

    05 октября 2019
    Слуцк. Городской стадион

    Слуцк
    Слуцк
    (Слуцк)
    VS БАТЭ
    БАТЭ
    (Борисов)

    Чемпионат Беларуси
    Тур 25

    19 октября 2019
    "Борисов-Арена"

    БАТЭ
    БАТЭ
    (Борисов)
    VS Гомель
    Гомель
    (Гомель)

чемпионат беларуси

Команда И О
1 Динамо Бр 20 51
2 БАТЭ 19 46
3 Шахтер 19 46
4 Динамо Мн 20 40
5 Торпедо-БелАЗ 21 35
6 Ислочь 21 34
7 Городея 20 30
8 Слуцк 21 26
9 Славия 19 23
10 Неман 21 23
11 Витебск 20 21
12 Минск 21 20
13 Гомель 21 18
14 Энергетик-БГУ 21 16
15 Дняпро 20 16
16 Торпедо Мн 20 6
Полная турнирная таблица